Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.04.2021

Бізнес кампанія дзейнічае

   Наша школьная бізнес-кампанія на працягу навучальнага года не спыняла сваю дзейнасць. Вынікам нашай працы сталі рэчы, якія мы вам прадстаўляем. Адным з накірункаў  кампаніі стала выхаванне экалагічнай граматнасці моладзі: мы супраць выкарыстання поліэтыленавых пакетаў, і таму намі былі пашыты экасумкі; так як колер самага вялікага хрысціянскага свята Вялікадня – чырвоны, мы падрыхтавалі “Велікодныя сурвэткі” для афармлення святочнага сямейнага стала. Набліжаюцца сонечныя дзянькі, і каб захаваць свой зрок, многія людзі карыстаюцца сонцаахоўнымі акулярамі. Для больш працяглага іх выкарыстання ў нас можна набыць футляр для іх захавання. Карыстайцеся рэчамі, якія мы з любоўю падрыхтавалі для вас.