Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.04.2021

“Здароўе – гэта здорава!”

  У рамках правядзення тыдня “Здаровага ладу жыццця” з вучнямі трэцяга класа была праведзена класная гадзіна на тэму “Здароўе – гэта здорава!” У ходзе мерапрыемства вучні замацавалі веды аб здаровым ладзе жыцця, вызначылі фактары, якія ўплываюць на здароўе, паспрабавалі вывесці формулу здароўя.

  З вучнямі другога класа таксама была праведзена класная гадзіна на тэму “Быць здаровым – гэта добра”. Вучні даведаліся аб значэнні харчавання ў жыцці чалавека, аб ролі вітамін і спорту для здароўя чалавека.