02.04.2021
Карысныя канікулы
2 красавіка ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” вучні разам з класным кіраўніком правялі велапаход па наваколлю аграгарадка Чудзін. Велапаход – гэта перш за ўсё здаровы лад жыцця, гэта чыстае веснавое паветра, гэта магчымасць убачыць вясеннія змены ў прыродзе. Велапаход – гэта цудоўны адпачынак і ўменне ўбачыць тое, што ў звычайным жыцці не заўважаеш.

