Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.03.2021

Тыдзень дакладных навук

  Апошні тыдзень трэцяй чвэрці запомніўся вучням школы як Тыдзень дакладных навук.

  Пачаўся тыдзень гадзінай займальнай матэматыкі, якую правялі вучні 9 класа Захарчэня Марыя і Гушчэня Вераніка для вучняў 2-5 класаў.

  У аўторак у кабінеце інфарматыкі былі праведзены "Інфабой" - для вучняў 6-7 класаў і "Марскі бой", у якім прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў.

  З захапленнем удзельнічалі вучні 5-6 класаў у "Турніры знатакоў матэматыкі", які дапамаглі падрыхтаваць старшакласнікі ў сераду.

   А ў чацвер у кабінеце фізікі ўсіх жадаючых запрасіў вучань 8 класа Савеня Арсеній. Ён прадэманстраваў займальныя вопыты па фізіцы. Вучні з задавальненнем выконвалі заданні Арсенія. Тыя, хто змог правільна растлумачыць, атрымалі бонусы, якія настаўнік улічыць на ўроку. Закончыўся тыдзень інтэрактыўнай гульнёй "Інтэлектуальны марафон" з вучнямі 9-11 класаў. Вучні актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах і атрымалі цікавыя прызы і бонусы. 

  Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю пазнавальнай цікавасці, інтэлекту, эрудыцыі, інтуіцыі, пашырэнню кругагляду, выхаванню знаходлівасці, кемлівасці, дапытлівасці.