25.03.2021
Як зберагчы прыроду
25 сакавіка ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" была праведзена чарговая класная гадзіна ў 5-6 класах пад назвай "Як зберагчы прыроду". Дзеці павінны былі навучыцца адказным адносінам да прыроды, жывёл, раслін, а таксама пашырыць свае веды аб магчымасцях кожнага чалавека знайсці шляхі вырашэння экалагічных праблем. Таму мерапрыемства было праведзена ў форме мазгавога штурму.
Дзеці былі непрыемна ўражаны наяўнасцю вялікай колькасці экалагічных праблем, якія стварыў чалавека на планеце Зямля, таму яны актыўна сталі прапаноўваць свае ідэі па іх вырашэнні. Вынікам класнай гадзіны стаў выраб эка-плакатаў, якія заклікаюць прытрымлівацца прапанаваных правіл: адмовіцца ад пластыку, эканоміць энергію, здаваць макулатуру і г.д.
