Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.03.2021

ШАГ 7

  У рамках адзінага дня інфармавання ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” адбылося сёмае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму “Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы”. Беларуска-расійскае братэрства прайшло выпрабаванне часам. Разам нашы народы перамаглі фашызм, разам аднаўлялі разбураную вайной эканоміку, разам будуюць Саюзную дзяржаву. За круглым сталом сустрэліся вучні 8-11 класаў з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Супруном Віктарам Міхайлавічам. На працягу сустрэчы ішла зацікаўленая размова аб гісторыі станаўлення Саюзнай дзяржавы, сумесных маладзёжных праектах Беларусі і Расіі. Віктар Міхайлавіч падкрэсліў, што будчыня Саюзнай дзяржавы ў руках моладзі. Адказваючы на пытанні старшакласнікаў, госць круглага стала адзначыў, якімі якасцямі павінен валодаць сучасны малады чалавек: быць патрыётам сваёй Радзімы, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, камунікатыўным і, канешне, валодаць сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі.

  Удзельнікі ШАГа прыйшлі да высновы, што Саюзная дзяржава развіваецца на аснове гістарычнай і духоўнай спадчыны двух народаў. Беларусь і Расія – дзве сястры, якія ідуць побач рука аб руку не адно дзесяцігоддзе.