Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.03.2021

Хатынь... Памяць і боль...

  22 сакавіка ў ДУА "Чудзінская СШ" адбылося мерапрыемства "Хатынь... Памяць і боль..." З хваляваннем вучні слухалі аб трагедыі ў Хатыні. Відэаэкскурсія па мемарыяльнаму комплексу "Хатынь" пазнаёміла вучняў з экспазіцыямі.  Балюча было слухаць успаміны сведкаў тых жудасных падзей. Вучні даведаліся, што вёска Хатынь - сімвал усіх спаленых вёсак Беларусі. 

  У канцы мерапрыемства рабяты прыйшлі да высновы, што вайна, фашызм - гэта зло, якое не павінна паўтарыцца. Удзельнікі ўсклалі кветкі да сімвалічнага манументу "Званы Хатыні".