Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.03.2021

Бацькоўская субота

  20 сакавіка ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы. Кансультацыю для бацькоў “Выбар прафесіі. Чыя гэта справа? ” правяла педагог-псіхолаг Ціхан М.А. Педагог сацыяльны запрасіла вучняў паудзельнічаць у групавым занятку “Намалюй свой страх і перамажы яго”.

 З вучнямі пачатковых класаў прайшло мерапрыемства на тэму "Фантазіруем разам". Вучні яшчэ раз успомнілі казку "Папялушка" і разам з бацькамі зрабілі для яе туфельку ў тэхніцы арыгамі. З вучнямі старэйшых класаў і іх бацькамі была праведзена конкурсная праграма "Бацькі і дзеці".

  У гэты ж дзень згодна плана шостага дня ва ўстанове прайшлі: грамадска-карысная праца (акцыя “Кніжная бальніца”, пасяджэнне клуба «Лідар», заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, кансультацыя па беларускай мове.
Вучні 11 класа прынялі ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні.