Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.03.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

 18 сакавіка для вучняў  5 і 6 класаў прайшла класная гадзіна, прысвечаная Адзінаму дню бяспекі дарожнага руху. Перад навучэнцамі былі пастаўлены мэты: навучыцца адрозніваць дарожныя знакі, паўтарыць правілы вулічнага руху пешаходаў, а таксама навучыцца карыстацца атрыманымі ведамі ў паўсядзённым жыцці. Дзеці глядзелі фрагменты мультфільма аб правілах дарожнага руху і ахвотна адказвалі на пытанні настаўніка. Хвалюючымі праблемамі для вучняў сталі сігналы святлафора і бяспека пешаходаў на па-за дарогай. Вучні даведаліся, што і на тратуарах трэба весці сябе асцярожна. Пад канец класнай гадзіны была праведзена невялікая віктарына і складанне пазлу з дарожнымі знакамі. Усе навучэнцы паспяхова справіліся з дадзенымі заданнямі.