Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.03.2021

Інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Канстытуцыі

 16 сакавіка ў школе прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Канстытуцыі. Іх мэтай стала расшырэнне ведаў аб канстытуцыйных асновах нашай дзяржавы, фарміраванне разумення неабходнасці ведання Канстытуцыі як асноўнага закона, выхаванне пачуцця гордасці, павагі і любві да сваёй Радзімы.

  На інфармацыйнай гадзіне “Закон пра мяне, мне аб законе”, якая прайшла ў форме вуснага часопіса, вучні 5-8 класаў успомнілі, што дзейнічаючая Канстытуцыя з’яўляецца пятай па ліку, узнавілі веды аб структуры асноўнага закона.

 Асаблівая ўвага надавалася важнейшым канстытуцыйным палажэнням, якія вызначаюць правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Былі дадзены азначэнні тэрмінаў “грамадзянін”, “патрыёт”, “права”, “абавязкі”.

 Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны рабяты прынялі ўдзел у прававой гульні “Правы і абавязкі”.

 Важным вынікам з’явілася разуменне не толькі сваіх праў, але і абавязкаў для таго, каб вырасці сапраўднымі грамадзянамі.