Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.03.2021

“Закон, які нас абараняе”

   15 сакавіка была праведзена інтэлектуальна-прававая гульная для 9-11 класаў пад назвай “Закон, які нас абараняе”. Мерапрыемства было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень, 15 сакавіка 1994 года была прынята першая ў гісторыі суверэннай Беларусі Канстытуцыя – Асноўны закон дзяржавы. Мерапрыемства мела мэту праінфармаваць навучэнцаў аб правах, абавязках і адказнасці грамадзян, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павысіць іх прававую культуру, а таксама замацаваць веды аб агульных палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як акта, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Вучні ўспомнілі гісторыю заканадаўства нашай краіны са старажытнасці да нашых дзён. Даведаліся старшакласнікі і пра дзейнасць VI Усебеларускага народнага сходу, які прыняў рашэнні па змяненні дзеючай Канстытуцыі.

  У ходзе гульні зборныя каманды 9-11 класаў прадэманстравалі свае веды аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі актыўна адказвалі на пытанні, жадаючы перамагчы сваіх сапернікаў. 

  Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўрачыстая акцыя па ўручэнні падарункавага камплекта «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. У кнізе размешчана інфармацыя пра гісторыю краіны, геральдыку, жывёльны і раслінны свет, нацыянальныя традыцыі. Упэўнены,  што кніга стане адной з крыніц для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адказнасці вучняў.