Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.03.2021

Шосты школьны дзень

  Цікава і займальна прашоў Дзень здароўя ў школе. Дзень здароўя – гэта вясёлае свята, свята добрага настрою. Вучні вельмі чакаюць гэты дзень, каб паудзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах.

  Для вучняў 2-6 класаў класным кіраўніком 6 класа Хромавай В.Ю. была праведзена квэст-гульня “Здаровы лад жыцця”. Удзельнікі гульні мелі магчымасць адказваць на пытанні аб здароўі, складаць прыказкі і прымаўкі пра спорт, правесці зарадку па асабістаму сцэнарыю.

 Для вучняў 7-11 класаў прайшлі спаборніцтвы па піянерболу і валейболу.

 Спецыялістамі СППС былі праведзены групавы занятак “Узаемаразуменне паміж бацькамі і дзяцьмі” і кансультацыя для бацькоў “Заахвочванне і пакаранне дзяцей”