06.03.2021
Міжнародны дзень жанчын – свята кветак і вясны
Прыйшла вясна, а з ёю і першае веснавое свята- 8 сакавіка.
А таму ў актавай зале школе ўчора прайшла святочна- конкурсная праграма «Міжнародны дзень жанчын – свята кветак і вясны», падрыхтаваная юнакамі 10 класа. У пачатку рабяты расказалі аб гісторыі ўзнікнення свята, а затым правялі конкурсную праграму для дзяўчат, якая прайшла ў суправаджэнні вясёлай, святочнай музыкі.
У кулінарным майстэрстве, эрудыцыі, інтэлектуальным конкурсе, у вядзенні хатняй гаспадаркі спаборнічалі дзве каманды: “Фэст” і “Бруклін”. Прыгажуням патрэбна было паказаць свае творчыя здольнасці, гаспадарлівасць, эрудыцыю, кемлівасць ў конкурсах “ IQ цяпер у модзе”, “Знайдзі выхад”, "Мамачкі”, “Вялікая сцірка”, “Тонкасці этыкету”. Балельшчыкі таксама ўдзельнічалі ў конкурсах “Накармі дзіця”, “Алёнушка”, “Камплімент”.
За усім сачыла строгае, але справядлівае журы.
На прыканцы конкурсы балельўчыкі атрымалі магчымасць паставіць лайк камандзе, якая ім спадабалася. У выніку перамагла каманда “Бруклін”. Яна ж атрымала і прыз сімпатый гледачоў.
Пасля заканчэння конкурса была праведзена святочная латэрэя.
