Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.03.2021

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

 4 сакавіка прайшлі класныя бацькоўскія сходы па тэме «Актуальныя праблемы прафілактыкі негатыўных праяў у падлеткавым асяроддзі». Не засталіся без увагі і пытанні змяненняў у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Класныя кіраўнікі нагадалі законным прадстаўнікам аб іх адказнасці за жыццё і бяспеку дзяцей. Былі абмеркаваны праблемы знаходжання непаўналетніх у сацыяльных сетках, адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя са знаходжаннем у сетцы Інтэрнэт.

 Не засталося без увагі і пытанне абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі за 2020 год.