Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.03.2021

Шосты школьны дзень

  У рамках дня прафарыентацыі, у шосты школьны дзень, для вучняў пачатковых класаў і сярэдняга звяна была арганізавана гульнявая праграма “Дамашнія памочнікі”. Пасля невялікай размовы аб працы, аб неабходнасці ўдзельнічаць у дамашніх справах, рабяты перайшлі к гульні. Утварыліся дзве каманды і за кожны правільны адказ атрымлівалі 1 бал. Дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі у конкурсах :“Адгадай прафесію”, “Шыфравальшчык“, “Кветкаводы” , “Кухонныя памочнікі”.

   Усе ўдзельнікі прадэманстравалі многа ведаў аб прафесіях, сваю знаходлівасць і пачуццё гумару.

  Сярод старэйшых класаў было праведзена мерапрыемства пад назвай «Маё прызначэнне». Навучэнцы выканалі некалькі практыкаванняў: "Знаўца прафесій», «Адгадай прафесію», «Пакажы прафесію», «Самая - самая ...», «Прафесія на літару ...», «Замежная назва». Заданні дапамаглі акунуцца ўдзельнікам у шматлікія прафесіі і прааналізаваць якасці і характарыстыкі, неабходныя для авалодання прафесіяй.