Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.02.2021

ШАГ 6

  Чарговая сустрэча ў рамках Школы актыўнага грамадзяніна прайшла па тэме «У адзінстве народа - сіла незалежнай дзяржавы». У рамках мерапрыемства вучні абмеркавалі важнасць згуртаванасці насельніцтва ў захаванні незалежнасці і асцярожным стаўленні да гістарычнай спадчыны, азнаёміліся з вынікамі VI Усебеларускага народнага сходу і пагаварылі аб абароназдольнасці нашай краіны.

 Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам было прапанавана прыняць удзел у стварэнні ў школе дыялогавых пляцовак, медыастудыі, якія дапамогуць вучням праявіць сябе і свой патэнцыял.

 Таксама ў межах праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" была праведзена класная гадзіна "Я грамадзянін, таму што..." для  вучняў  5 класа. Дзеці павінны ўсвядоміць сябе прадстаўнікамі свайго народа, а таксама вызначыць, што трэба рабіць для росквіту Радзімы. У ходзе дыскусіі вучні прыйшлі да агульнай высновы, што кожны грамадзянін любіць сваю краіну і робіць усё, каб яна "жыла і квітнела".
 Пяцікласнікі пазнаёміліся з Мэтамі ўстойлівага развіцця (МУР), зацверджанымі ААН і кіраўніцтвам Беларусі, а таксама прапанавалі свае варыянты паляпшэння жыцця ў краіне.