Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.02.2021

Дзень абаронцаў Айчыны

   Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — самае «мужнае» свята. Яно займае годнае месца ў шэрагу самых шанаваных і любімых нашым народам. Тым самым пацвярджаецца тое, што абарона Айчыны заўсёды была і застаецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна і патрыёта.

  Свята нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці.

  У гэты дзень, сярод вучняў 4 класа, прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай “Аб мужнасці, аб доблесці, аб славе”. Мы ўспаміналі тых, хто адстаяў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаадданага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы гаварылі аб тых, хто сёння па закліку сэрца абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму.

  Няхай ў роднай краіне заўсёды будзе мір і стабільнасць!