Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.02.2021

Разам – да адзінай і квітнеючай Беларусі

  9 студзеня 2021 года ў актавай зале Чудзінскай сярэдняй школы адбылася інфармацыйная гадзіна “Разам – да адзінай   і квітнеючай БеларусіУдзельнікамі інфармацыйнай гадзіны сталі вучні 7-11 класаў.   

 Класны кіраўнік Мароз І.У. пазнаёміў вучняў з асноўнымі палажэннямі Указу  №1 “Аб аб’яўленні 2021 года Годам народнага адзінства”.  Педагог звярнуў увагу на той факт, што гэту  прапанову Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь унёс з мэтай кансалідацыі беларускага грамадства, з’яднання беларускага народа на аснове ідэй роўнасці, незалежнасці і братэрства. Пасля прагляду відэаматэрыяла  “2021 – Год народнага адзінства” вучні разам з педагогам прыйшлі да высновы: народнае адзінства – важная ўмова захавання суверынітэту краіны, культурнай спадчыны, рэлігійнай талерантнасці, такіх агульначалавечых каштоўнасцей, як патрыятызм, чалавекалюбства, справядлівасць.  

  Менавіта таму  і скліканы VI Усебеларускі народны сход, які пачне працаваць 11-12 лютага. Сход пройдзе пад дэвізам “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць”.  Класны кіраўнік Мароз І.У. паведаў вучням, што ў далёкім 2001 годзе ён у складзе дэлегацыі  ад Ганцаўшчыны прымаў удзел у рабоце  II Усебеларускага народнага сходу і падзяліўся сваімі ўражаннямі. Прапанаваная вучням прэзентацыя  пазнаёміла прысутных з дэлегатамі, якія будуць прадстаўляць Ганцавіцкі раён на 6-м Усебеларускім сходзе.  

  У актавай зале працаваў мікрафон гонару, у які вучні расказвалі аб дасягненнях РБ, а ў  мікрафон пажаданняў яны    выказвалі свае думкі,  уносілі  прапановы па правядзенню рэформ у краіне. На працягу інфармацыйнай гадзіны вучні   збіралі  пазл “Беларусь – адзіная, недзялімая”, працавалі  з   лато   “Сімвалы Беларусі”,    “Помнікі  архітэктуры Беларусі”, “Славутыя імёны Беларусі”.  

 У канцы інфармацыйнай гадзіны класны кіраўнік Мароз І.У. прапанаваў  рубрыку “Крыніца мудрасці народнай” і пажадаў прысутным кіравацца ў сваіх учынках і дзеяннях мудрасцю нашых продкаў, якая назапашвалася тясячагоддзямі.