Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

06.02.2021

Шосты школьны дзень

   6 лютага для вучняў 8-10 класаў прайшоў брэйн-рынг "Экалогія і здароўе". Дадзенае мерапрыемства праводзілася з мэтай прапаганды ЗЛЖ, арганізацыі вольнага часу. Рабяты адказвалі на пытанні, якія былі складзеныя па тэмах: "Экалогія і здароўе", "Вада і здароўе", "Паветра і здароўе", "Радыяцыя", "Харчаванне і здароўе".

 У ходзе мерапрыемства рабяты атрымалі шмат карыснай інфармацыі, паказалі свае веды і эрудыцыю, а таксама згуртаванасць і ўменне працаваць у камандзе. 

 На працягу дня вучні школы змаглі наветаць групавы занятак "Змагайцеся са сваім здароўем самі", які правёў педагог-сацыяльны, а таксама прыняць удзел у акцыі "Усміхніся - і свет усміхнецца табе". Таксама педагог-арганізатар падрыхтаваў цікавыя гульні ў якія рабяты пагулялі ў ходзе КТС "Зімовыя фантазіі". Не забылі рабяты і пакарміць птушах, нездарма на тэрыторыі школы многа разнастайных кармушак.

  Усе хто змог наведаць мерапрыемствы шостага школьнага дня пайшлі дамоў з пазітыўным настроем і запасам ведаў.