Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.01.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  21 студзеня ў школе прайшоў чарговы адзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху, мэтай якога стала фарміраванне навыкаў правільных, асэнсаваных, бяспечных паводзін на дарогах. Дзень прафілактыкі прайшоў пад дэвізам «Будзь уважлівым на дарозе».

  Класныя кіраўнікі напомнілі навучэнцаў аб кепскай бачнасці на дарогах ў час снегападу і мяцеліцы, аб бяспечных паводзінах на дарозе падчас галалёду, аб наяўнасці флікераў у цёмны час сутак.

  У класных калектывах прайшлі гутаркі і класныя гадзіны. Класны кіраўнік Хандрыка Лілія Іосіфаўна  звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што патрэбна выбіраць месца для адпачынку з санкамі, гульні са сняжкамі далёка ад дарогі.