Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.01.2021

Бацькоўская субота

     16 студзеня ў рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшла бацькоўская суббота. Сярод вучняў 2-6 класаў і бацькоў адбылася конкурсна-гульнявая праграма «Як добра, калі мы разам!» Нягледячы на немалы мароз, усе дружна сталі на лыжню.

     Удзельнікі былі падзелены на дзве каманды. Кожная з іх прыдумала сабе назву «Снежны снайпер», «Снежны ком». Далей вядучы праводзіў конкурсныя гульні,(«След у след», «Лыжная эстафета», «Малюнкі на снезе», «Пападзі у мішэнь» «Двое на снезе», і інш.). Перамогу атрымала каманда «Снежны снайпер».

     Расчырванелыя, але задаволеныя гульнямі, дзеці і дарослыя разышліся па дамах.