Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.01.2021

Зімовыя вакацыі

  Зімовыя вакацыі - любімы час года ўсіх дзяцей. Для працы з дзецьмі ў канікулярны час быў распрацаваны план мерапрыемстваў. У гэты час святкуем адзін з любімых святаў дарослых і дзяцей - Новы год. Да гэтага свята рыхтуецца ўся школа. Прыгожа аформілі школу, размалявалі вокны, выпусцілі навагоднюю газету, паставілі ў актавай зале прыгажуню - ёлку і г.д. Усе навучэнцы прымалі ўдзел у навагодніх святах.

У апошні дзень чвэрці ў школе традыцыйна прайшлі навагоднія елкі. Рабяты 11 класа падрыхтавалі цікавы спектакль для навучэнцаў пачатковых класаў, у якіх самі прынялі ўдзел.захапляльнае тэатралізаванае прадстаўленне.

Мерапрыемствы ў рамках акцыі “Карысныя канікулы” праводзіліся згодна з планам класнымі кіраўнікамі, педагогамі дадатковай адукацыі, бібліятэкарам, педагогам-псіхолагам. Гэта былі і забаўляльныя мерапрыемствы, і мерапрыемствы пазнавальнага характару (віктарыны, конкурсы, гульнявыя праграмы, гадзіны цікавых сустрэч, індывідуальныя заняткі з дзецьмі), і творчыя.

Прымалі рабяты ўдзел і ў раённых мерапрыемствах: краязнаўчай алімпіядзе, дыстанцыйнай віктарыне «#Еxpert’s_battle», вебінары «Беражы сябе».

Бібліятэкар Ціхан М.А. правяла мерапрыемства для вучняў 7-11 класаў «Як свет сустракае Каляды і Новы Год»У час размовы бібліятэкар выкарыстала прэзентацыю. Рабяты пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года ў розных краінах. У завяршэнні былі праведзены конкурсы.

Вялася работа і па ўмацаванні фізічнага здароўя навучэнцаў. Дзеці з задавальненнем наведвалі спартыўную залу, гулялі ў валейбол, у міні футбол.

Для навучэнцаў усіх узроставых груп былі распрацаваны і праведзены калектыўныя творчыя справы ў адпаведнасці з іх інтарэсамі і патрэбамі.

На жаль эпідыміялагічныя абставіны ўнеслі свае карэктывы, і мерапрыемствы наведвалі не ўсе навучэнцы. У цэлым запланаваныя мерапрыемствы на зімовыя вакацыі выкананы, дзеці адпачылі, і галоўнае былі занятыя карыснай справай.