Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.12.2020

Асцярожна!!! Тонкі лёд!

Штогод у асенне-зімовы перыяд на водных аб'ектах гінуць людзі, у тым ліку дзеці. Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб'ектах у асенне-зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму.

  Восеньскі лёд у перыяд з лістапада па снежань, да наступлення ўстойлівых маразоў, нетрывалы. Змацаваны вячэрнім або начным холадам, ён яшчэ здольны вытрымліваць невялікую нагрузку, але днём, хутка награваючыся, становіцца сітаватым і вельмі слабым, хоць захоўвае дастатковую таўшчыню.

Паважаныя бацькі!

  Раскажыце сваім дзецям пра небяспеку выхаду на нетрывалы лёд. Цікаўцеся, дзе ваша дзіця праводзіць вольны час.

 Не дапускайце пераход і знаходжанне дзяцей на вадаёмах у асенне-зімовы перыяд. Асабліва недапушчальныя гульні на лёдзе!

 Легкадумныя паводзіны дзяцей, не ведаючы і грэбуючы элементарнымі правіламі бяспечных паводзін, - першапрычына сумных і трагічных наступстваў.

Каб пазбегнуць небяспекі, запомніце(!!!):

• Восеньскі лёд становіцца трывалым толькі пасля таго, як ўсталююцца бесперапынныя марозныя дні.

• Бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 7 см.

• Пераходзіць вадаёмы трэба ў месцах, дзе абсталяваны спецыяльныя лядовыя пераправы. У месцах, дзе лядовыя пераправы адсутнічаюць, пры пераходзе варта абавязкова правяраць трываласць лёду палкай.

• Лёд нетрывалы ў месцах хуткай плыні, сцёкавых водаў, а таксама ў раёнах вырастання воднай расліннасці, паблізу дрэў, кустоў.

• Вельмі небяспечны лёд пад снегам і гурбамі, а таксама каля берага.

Калі здарылася бяда:

• не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў. Дыхайце як мага глыбей і больш павольна;

• раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, прыдаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні;

• паспрабуйце асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а потым і другую ногі на лёд;

• выбраўшыся з палонкі, адкочваецца, а затым паўзі ў той бок, адкуль ішлі: бо лёд тут ужо правераны на трываласць;

Дарослыя, не будзьце абыякавымі, спыняйце спробы выхаду дзяцей на лёд, бестурботнасць можа абярнуцца трагедыяй!