Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.12.2020

Чырвоная лінія! Стоп! ВІЧ/СНІД

     З 23 лістапада па 1 снежня ў школе праходзіла шматпрофільная акцыя “Чырвоная лінія! Стоп! ВІЧ/СНІД”

   У рамках тыдня ва ўсіх класах прайшлі класныя і інфармацыйныя гадзіны, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця; на стэндах абнаўлялася інфармацыя па праблематыцы ВІЧ/СНІДу.

   Асабліва актыўныя гэтыя дні сталі для навучэнцаў 5-11 класаў, так як менавіта яны прымалі ўдзел у большасці мерапрыемстваў. Так для вучняў 9-11 класаў прайшоў трэнінг “Усё ў тваіх руках” з удзелам валанцёраў “Роўны навучае роўнага”. Таксама вучні змаглі паўдзельнічаць у акцыі “Моладзь супраць СНІДу”, якая праходзіла ў файе школы.

 Вучні 10-11 класаў прынялі ўдзел у сітуацыйнай гутарцы “Свет раскалоўся на кволыя межы”, дзе рабяты вывучылі гісторыю ўзнікнення захворвання, а таксама з педагогам-псіхолагам паразважалі аб тым, што мы можам зрабіць, каб праблема ВІЧ-інфекцыі знікла з нашага грамадства.

  Вучні 7-8 класаў змаглі разабрацца ў тым, як жа дзейнічае вірус, і як няпроста яго перамагчы, прыняўшы ўдзел у ролевай гульні “Выбар”. Вучні 9 класа даведаліся аб жыцці Віч-пазітыўных людзей, а таксама вучыліся талерантнасці і чалавечнасці. Вучні 5-7 класаў прымалі ўдзел у віктарыне “Бяспечна ці небяспечна”, у ходзе якой змаглі праверыць свае веды па праблеме ВІЧ/СНІД.

 1 снежня для навучэнцы 9-11 9-11 класа прынялі ўдзел у анкетаванні па ппытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

  Акрамя гэтага рабяты 2-7 класаў наведалі выставу літаратуры “Кнігі расказваюць пра здароўе”.

   Акцыя аказалася багатай на ўражанні для ўсіх яе ўдзельнікаў.