Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.11.2020

З павагай да энергазберажэння

  «З павагай да энергазберажэння» пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў рамках тыдня энергазберажэння.

  Такія мерапрыемствы сталі ва ўстанове адукацыі ўжо традыцыйнымі і праводзяцца ў адпаведнасці з планам работы школы. Мэтай мерапрыемстваў з’яўляецца прывіццё навучэнцам навыкаў энергазберажэння і беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў.

      На ўроку-практыкуме вучні 3 класа разлічвалі эканомію бюджэта пры замене звычайных лямпачак на энергазберагаючыя ва ўмовах 2-х пакаёвай кватэры, распрацавалі стратэгію эканоміі электраэнергіі дома. Вучні 2-6 класаў наведалі школьны кіналекторый, дзе яны змаглі паглядзець мультфільмы па энергазберажэнні, а вучні 6-7 класаў разгадвалі рэбусы і крыжаванкі па энергазберажэнні.

  Акрамя гэтага вучні прымалі удзел у акцыі “Захавальнікі энергіі”, у інфармацыйнай акцыі “Міжнародны дзень энергазберажэння”

  А для таго, каб даведацца як вучні адносяца да энергіі, была праведзена гульня “Так-не”.

  Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе на лепшую памятку па эканоміі вады, свету, цяпла, прыродных рэсурсаў «Беражы энергію!». Удзельнікі аб’ядннання “Умелыя рукі” падрыхтавалі работы на конкурс “новае жыццё старых рэчаў”. Кожны жадаючы мог наведаць выставу тэматычнай літаратуры “Беражлівасць- галоўнае багацце”. Завяршыўся тыдзень інтэлектуальнай гульнёй “Энергазберажэнне- справа кожнага”