Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.11.2020

Аб школьных канікулах

  Вось і скончыліся восеньскія канікулы. Для кагосьці яны былі кароткімі, для кагосьці - сумнымі, для кагосьці - вясёлымі, для кагосьці - насычанымі. Кожны праводзіў час так, як яму хацелася. Але можна, калі захацець, правесці канікулы, сумясціўшы і адпачынак, і карыснасць, і весялосьць, і зносіны. Весела, цікава і пазнавальна прайшлі гэтыя канікулы для навучэнцаў нашай школы.

 План мерапрыемстваў на канікулы быў разнастайным.

  Так, у перыяд з 02.11.20 па 06.11.20 на базе школы функцыянавалі ўсе гурткі, спартыўная зала, у інтэнсіўным рэжыме праходзілі трэніроўкі каманды па валейболе. 

  Рабяты прымалі ўдзел у раённых спаборніцтвах па шахматах “Белая ладдзя” і настольным тэнісе. У спаборніцтвах па настольным тэнісе Ціхан Мікіта і Захарчэня Марыя занялі трэцяе каманднае месца. У лічным першынстве Мікіта заняў трэцяе месца.

  Таксама рабяты прынялі ўдзел у онлайн-віктарыне “Простыя правілы бяспекі”, раённай навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучае”.

  Акрамя гэтага рабяты наведалі мерапрыемствы, на якіх яны даведаліся шмат новага і пазнавальнага:

спаборніцтвы па міні-футболу

конкурсную праграму “Казачны дзянёк”

гульню “Шчаслівы выпадак”

гульню “Разам мы сіла”

віктарыну па казках

інтэлектуальную гульню “Брэйн-рынг”

гульню “Поле цудаў”

інтэлектуальны турнір “Мая Беларусь”

творчую гульню “Фарбы восені”

дыспут  “Кот у мяшку, або памылкі выбару прафесіі” і іншыя.

  Пастаўленыя мэты па арганізацыі нагляду за дзецьмі, у перыяд восеньскіх канікул у рамках прафілактычнай акцыі «Карысныя канікулы», былі выкананы, запланаваная дзейнасць рэалізавана на практыцы.

  Дзяўчынкі і хлопчыкі нашай школы, адпачыўшы і набраўшыся сіл, сёння ў выдатным настроі прыйшлі ў школу іпрыступілі да школьных заняткаў.

  Другая чвэрць пачалася з размовы аб правілах паводзінаў у школе і за яе межамі, правілах прафілактыкі віруснай інфекцыі.

 Наперадзе новая чвэрць, новыя веды і выпрабаванні, новыя справы. А пачынаецца чвэрць з Тыдня энергазберажэння, які абяцае быць цікавым і разнастайным.

  Удзельнічайце, дарагія рабяты і бацькі, атрымлівайце прызы і ўзнагароды, а мы абавязкова раскажам пра гэта! 

     Жадаем усім рабятам паспяховай вучобы!