26.10.2020
Шосты школьны дзень
24 кастрычніка сярод старэйшых класаў прайшлі прафарыентацыйныя гульні: «Мінус-плюс», «Пацешныя прафесіі», «Узбагачэнне прафесіі». У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі свой кругагляд, удумліва прааналізавалі характар розных прафесій, а не судзілі пра іх толькі павярхоўна. Дадзеныя гульні заахвоцілі ўдзельнікаў да свядомага выбару прафесіі, заснаванаму у тым ліку на глыбокім аналізе ўласнага патэнцыялу.
