Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.10.2020

ШАГ 2

  22 кастрычніка вучні 8-11 класаў нашай школы ў чарговы раз прыйшлі на занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “ААН – 75 год: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН”. У час занятка рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння ААН, з мэтамі і задачамі, якія ААН перад сабой ставіць.

 Многа цікавага яны даведаліся аб мірных ініцыятывах Беларусі і ААН, аб ролі К.Кісялёва і А. Грамыка ў рабоце гэтай аўтарытэтнай арганізацыі. У канцы занятка рабяты прыйшлі да высновы, што ААН займае важнае месца ў сучасным свеце, з'яўляецца апорай міралюбнасці і добрасуседства. Пакідаючы класс, яны павінны былі прадоўжыць сказ:

-         ААН была створана ў … годзе

-         ААН была створана для таго, каб …

-         Штаб-кватэра ААН знаходзіцца …

-         Дэлегацыю ад БССР узначальваў …

-        У ААН першапачаткова ўвайшло … краін, а цяпер уваходзіць … краін

-         Беларусь запрасілі ў ААН у … годзе, таму што …

-         МАгАтЭ займаецца пытаннямі …

-         ЮНЕСКО займаецца пытаннямі …

-         ААН адыгрывае важную ролю ў …