Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.10.2020

Адзіны дзень ведаў ПДР

  21 кастрычніка прайшоў адзіны дзень ведаў ПДР пад дэвізам “Захаванне ПДР- заклад бяспекі”. У рамках гэтага дня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшлі заняткі па бяспецы на дарозе. Мэтай заняткаў стала расшырэнне і ўмацаванне ведаў па правілах дарожнага руху.

  Класныя кіраўнікі нагадалі рабятам Правілы дарожнага руху, разабралі розныя дарожныя сітуацыі, правялі тэматычныя віктарыны. Навучэнцы адказвалі на пытанні, а таксама праглядалі прафілактычныя фільмы. Увага непаўналетніх была звернута на меры адміністрацыйнага спагнання за розныя віды правапарушэнняў. У гутарках з навучэнцамі 9-11 класаў асноўны акцэнт быў зроблены на адмову ад кіравання транспартным сродкам, не маючы вадзіцельскага пасведчання, няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху ў якасці пешаходаў і абавязковае выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.