Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.09.2020

ШАГ 1

  Сёння ў школе прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”- ШАГ 1 “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі- мая адказнасць” для вучняў 8-11 класаў. Інфармацыйны час прайшоў пад дэвізам “Помніце, што парушаючы Закон, вы прычыняеце боль родным і блізкім людзям”.

  У блоку “Актыўны- значыць адказны” рабяты даведаліся аб тым, што кожны грамадзянін краіны, у тым ліку і непаўналетні, павінен выконваць законы дзяржавы, так як гэта з’яўляецца канстытуцыйным абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

  Таксама рабятам паведамілі аб відах адказнасці і іх асаблівасцях.

  У блоку “Вучымся разумець адзін аднаго” старшакласнікам быў прапанаваны прагляд відэароліка “Школьная медыяцыя”. Многія з іх упершыню даведаліся, што школьная медыяцыя актыўна развіваецца ў школах Беларусі.

  Абмеркаванне прайшло па двух блоках. Рабяты актыўна прынялі ў ім удзел. Размова атрымалася адкрытай і цікавай. У ходзе абмеркавання рабяты расшырылі свае веды аб значэнні прававой граматнасці, адказнасці, павазе правоў і свабод чалавека, паразважалі аб неабходнасці школьнай медыяцыі, аб школьных канфліктах.

  У завяршэнні сустрэчы рабяты прыйшлі да высновы, што патрэбна не парушаць Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы Рэспублікі Беларусь.