Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.09.2020

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

  16 верасня ў школе стартаваў тыдзень Еўрапейскай мабільнасці. У гэтым годзе тыдзень праходзіць пад дэвізам “Выбірай на чым перамяшчацца”.                          

 У дзень адкрыцця тыдня рабяты пазнаёміліся з планам правядзення тыдня. У класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, падчас якіх вучні даведаліся, што Еўрапейскі тыдзень мабільнасці- гэта міжнародная кампанія, якая праходзіць кожны год з 16 па 22 верасня. Арганізатарам гэтага мерапрыемства выступае Ассацыяцыя «TheEuropeanMobilityWeekCampaign», у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнеса больш чым двух тысяч гарадоў з 45 краін свету.

 З кожным годам беларускіх гарадоў-удзельнікаў у гэтай акцыі становіцца больш.

 Усё, што адбываецца ў гэты тыдзень, павінна напамінаць аб негатыўным уздзеянні аўтамабіляў на навакольнае асяроддзе і падштурхнуть да выкарыстання альтэрнатыўных спосабаў перамяшчэння.

 Таму ўжо ўчора вучні старэйшых класаў правялі інфармацыйную акцыю “Транспарт і экалогія”, на якой яны расказвалі аб тым, чым карысны веласіпед, і ў чым шкода ад адпрацаваных газаў аўтамабіля.

 У ходзе акцыі рабяты раздалі памяткі.

  На працягу тыдня ва ўстанове адукацыі пройдзе конкурс малюнкаў «Транспарт будучага», конкурс сэлфі “# дзень без аўтамабіляў” , сямейная велаэстафета “Круці педалі-атрымай медалі”. Завершыцца тыдзень мабільнасці акцыяй «Дзень без аўтамабіля», накіраванай на прыцягненне ўвагі насельніцтва да вырашэння экалагічнай праблемы па зніжэнні ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра адпрацаванымі газамі аўтамабіляў і паляпшэнне ўмоў пражывання.