Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.06.2020

Да новых сустрэч!

  На днях завяршыў сваю працу аздараўленчы лагер «Светлячок», які працаваў на базе нашай школы. Ну, дзе яшчэ школьнік адчуе сябе свабодным, шчаслівым, незалежным, як не ў перыяд летніх канікул у аздараўленчым лагеры.

 Прыветліва сустракалі кожны дзень рабят выхавальнікі. План мерапрыемстваў, якія праводзіўся ў аздараўленчым лагеры, быў складзены так, каб кожнае мерапрыемства насіла ўсебаковы выхаваўчы характар. Вахавальнікі творча падыходзілі да правядзення мерапрыемстваў. Ні хвіліны дзеці не сядзелі без справы, яны майстравалі вырабы, спявалі, танцавалі, займаліся спортам, гулялі.

  Але якой бы насычанай і цікавай не была змена ў лагеры, наступіў заключны канцэрт закрыцця змены, які надоўга застанецца ў памяці дзяцей, бо колькі яркіх зорачак запалілася на небасхіле нашага лагера, колькі было прыкладзена намаганняў, каб рабяты пасябравалі паміж сабой, і атрымалася адна дружная каманда аздараўленчага лагера «Светлячок».