Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.05.2020

Дзень бяспекі дарожнага руху

  Актуальнасць дарожна-транспартнага траўматызму з'яўляецца адной з самых балючых праблем сучаснага грамадства. Штогод на дарогах здзяйсняюцца дзясяткі тысяч дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і падлеткаў. Пагэтаму педагогі школы імкнуцца фарміраваць бяспечныя паводзіны дзяцей на дарогах праз веданне і выкананне імі правілаў дарожнага руху.

  Так, 21 мая у школе адбыўся чарговы Дзень бяспекі дарожнага руху. Класнымі кіраўнікамі праводзіліся разнастайныя па змесце і форме мерапрыемствы: дзень зялёнага агеньчыка, гульня-падарожжа “Па дарозе на зялёны свет”, гутарка “Дарога - сімвал жыцця”, віктарына “Ведай і выконвай”, якія праверылі, а таксама папоўнілі веды вучняў па правілах дарожнага руху. Напрыканцы усіх мерапрыемстваў рабяты прыйшлі да адзінай высновы: дысцыпліна, асцярожнасць і выкананне правіл дарожнага руху вадзіцелямі і пешаходамі - аснова бяспечнага руху на вуліцы.