Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.05.2020

ШАГ

  21 мая 2020 года для навучэнцаў 8-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна ў рамках адзінага Дня інфармавання пад агульным дэвізам “ШАГ”- Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Будучае Радзімы будаваць маладым”.

  Класныя кіраўнікі расказалі рабятам аб асноўных накірунках маладзёжнай палітыкі ў краіне і рэгіёне, грамадзянскай пазіцыі і грамадзянскай актыўнасці моладзі, праектах, якія актыўна рэалізуюцца на тэрыторыі нашай краіны, вобласці, раёна.

  Асаблівая ўвага была нададзена рэспубліканскім акцыям, праектам і мерапрыемствам грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці: “Кветкі Вялікай Перамогі”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, “Упрыгожым  Беларусь кветкамі”.

  На інфармацыйнай гадзіне ў 9 класе развярнуўся дыспут “Моладзь Беларусі і цыфравыя тэхналогіі”. Рабяты былі ўцягнуты ў цікавую інфармацыйную гутарку, звязаную з ІТ-індустрыяй у Беларусі, здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Парк высокіх тэхналогій, абмеркавалі новыя магчымасці для таленавітай моладзі краіны.

  Рабят 10 класа зацікавіла інфармацыя аб сацыяльнай падтрымцы лаўрэатаў спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь, аб працаўладкаванні моладзі з 14 да 16 гадоў. Цікавіліся рабяты і работай маладзёжых парламентаў.

  Таксама Святлана Іванаўна расказала аб валанцёрскім руху і дзейнасці валанцёрскага атрада “Добрае сэрца”.

  У ходзе мерапрыемства рабяты выказаліся аб ролі моладзі ў развіцці сучаснай беларускай дзяржавы і каштоўнасцях, якія гэтаму садзейнічаюць, аб актыўнай грамадзянскай пазіцыі сучаснай моладзі.

  На прыканцы інфармацыйнай гадзіны кожны з ўдзельнікаў меў магчымасці выказаць свае думкі аб удзеле ў акцыі “Будучае краіны- за моладдзю”, маладзёжнай кампаніі “Насустрач будучаму, якога мы хочам”.

  Пасля гэтага рабяты падвялі вынік. Яны аднагалосна лічаць, што “дзеці наша будучае”.

  Размова атрымалася інфарматыўнай, адукацыйнай і карыснай.