Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.04.2020

ШАГ 8

   Што значыць для вас і вашых аднагодкаў – прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая? Як у вашых сем'ях захоўваюць памяць аб родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? Ці выканалі мы свой абавязак перад тымі, хто загінуў, абараняючы нашу краіну? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы вучні VIII-ХI класса на адзіным дні інфармавання «Пад небам бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна» (да Дня 75-годдзя Перамогі савецкага народаў Вялікай Айчыннай вайне), які праходзіў у рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна 23 красавіка 2020 года.

  Спачатку рабят пазнаёмілі са зместам інфармацыйных блокаў: “Вялікая Айчынная вайна – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму беларускага народа”; “У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны!”. Рабяты праглядзелі відэаролік “Аляксандра Андрэеўна Малышка”з цыклу “Беларусь памятае”, падрыхтаваны журналістамі агенства тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Прататыпам гераіні стала былая жыхарка в.Задуб’я нашага раёна. Таксама рабяты праглядзелі буктрэйлер “Я з вогненнай вёскі” і відэаролік “Партызанскі быт”, у якім расказвалася аб жыцці беларускіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны.

 Класныя кіраўнікі 8-11 класаў расказалі навучэнцам аб рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе — 75!”. Рабяты, абмеркавалі акцыі і праекты ГА БРСМ “Дзякуй за Перамогу”, “Кветкі Вялікай Перамогі”, рэспубліканскую акцыю “Беларусь памятае”і акцыю-шэсце з партрэтамі сваіх родзічаў- ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

    Класны кіраўнік 8 класа Каліноўская Г.М. звярнулася да рабят з пытаннямі: ці ведаюць яны аб удзельніках вайны (прадзедаў) у сваіх сем'ях? Як у сем'ях дзяцей расказваюць аб падзеях вайны? Як  шануюць памяць аб продках, удзельніках вайны? «Аб адным прашу тых, хто перажыве гэты час: не забудзьцеся! Не забудзьцеся ні добрых, ні злых. Цярпліва збірайце сведчанні аб тых, хто загінуў за сябе і за вас»

  Што можа зрабіць кожны з нас па захаванні памяці аб падзеях вайны? Сваім унікальным вопытам падзялілася класны кіраўнік 11 класа Мароз Г.М. Яна расказала аб рабоце школьнага гуртка “Спадчына” і аб стварэнні школьнага музейнага вугалка.

 Валанцёры атрада «Добрае сэрца» БРСМ расказалі аб сваім удзеле ў акцыі “Абеліск” па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў у аг. Чудзін і ў лясным масіве, абмеркавалі і заклікалі навучэнцаў прыняць удзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня Перамогі.

  У кожным класе ШАГ закончыўся хвілінай маўчання.