Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.03.2020

Шосты школьны дзень

  Выбар прафесіі - складаны і адказны крок у жыцці кожнага чалавека. Выбраць прафесію - значыць знайсці сваё месца ў жыцці. Выбар павінен быць не толькі свабодным, але і ў поўнай меры усвядомленым, павінен адпавядаць як інтарэсам асобы, так і інтарэсам грамадства.

  Таму 28 сакавіка вучні 9 класа адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Свет прафесій”. Рабяты даведалися, што ў свеце налічваецца больш за 40 тысяч прафесій. Але гэтая вялізная лічба далёкая ад пэўнасці. І не толькі таму, што жыццё не стаіць на месцы і ўвесь час нейкія старыя прафесіі адміраюць, а новыя з'яўляюцца, але яшчэ і таму, што людзі да гэтага часу не дамовіліся паміж сабой аб тым, што лічыць асобнай прафесіяй або спецыяльнасцю, а што проста разнавіднасцю той ці іншай працы.

  А затым рабяты пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, якія запатрабаваныя, і карыстаюцца попытам у нас у краіне. Гэта прафесіі агранома і аграхіміка, вадзіцеля аўтобуса і дарожнага рабочага, машыніста крана і машыніста экскаватара, праграміста і касмічнага выратавальніка, журналіста і будаўніка і іншыя. А затым рабяты пазнаёміліся з прафесіямі будачага і даведаліся, што да 2030 з’явяцца 188 новых прафесій.