Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.02.2020

Бацькоўская субота

  У суботу ў школе прайшла гульня-квз паміж дарослымі і навучэнцамі. Час у гэты дзень і бацькі, і дзеці правялі з карысцю і запалам. Як і патрэбна, па правілах гульні клуба вясёлых і знаходлівых каманды выбралі капітанаў. Удзельнікі каманд “Весельчакі” і “Адважныя зайцы” павіталі адзін аднаго. Затым прайшлі конкурсы на кемліваць і веды. Першы конкурс называўся “Размінка”, падчас якога вядучая задавала каверзныя пытанні. Самым вясёлым быў конкурс “Прынцэса на гарошыне”.

  Патрэбна адзначыць, што і бацькі, і дзеці справіліся з заданнямі паспяхова. Навогул гульня прайшла вельмі пазітыўна і весела. Перамагла дружба.