Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.01.2020

ШАГ

   У рамках адзінага дня інфармавання 23 студзеня для вучняў  прайшоў чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме "Ганаруся сваімі славутымі землякамі. Ганцаўшчыне 80 гадоў". Вучні даведаліся якія дзяржаўныя ўзнагароды прыняты ў Беларусі. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў матэрыял пра тых дзеячаў, хто атрымаў званне і медаль "Герой Беларусі". З задавальненнем вучні апавядалі пра славутых землякоў: паэтаў Алеся Каско і Яўгена Сергіеню, братоў Захарчэня, дзякуючы якім створана болей чым 100 працоўных месцаў у вёсцы Чудзін. Прапанаваны відэаматэрыял расказаў, чым багата Ганцаўшчына, якая адзначае сваё 80-годдзе.

   У канцы занятку вучні прыйшлі да высновы: нам ёсць чым ганарыцца. Ганцавіцкі раён багаты на торф, лес, садавіну, чарніцы, журавіны, галубіку, рыбу. І жыць тут  адно задавальнене.