Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.12.2019

ШАГ 4

 19 снежня ва установе адукацыі прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ» - Школа Актыўнага Грамадзяніна.

 Тэма адзінага дня інфармавання - «Традыцыі суверэннай Беларусі». На сустрэчу быў запрошаны першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Занька Аляксандр Ануфрыевіч. Адзіны дзень прайшоў у форме адкрытага дыялогу, дзе кожны навучэнец меў магчымасць задаць запрошанаму госцю свае пытанні.

 Жывую цікавасць выклікала ў рабят выступленне Занька А.А. Многія вучні задавалі пытанні, дзяліліся сваімі думкамі аб адносінах дзяржавы да таленавітай моладзі, пра важнасць захавання і памнажэння традыцый у дзяржаве, у сям'і. У ходзе абмеркавання былі закрануты пытанні аб рабоце валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» на Ганцаўшчыне, аб рэспубліканскім праекце «Беларусь памятае», аб мерапрыемствах ГА «БРСМ» па бяспецы жыццядзейнасці чалавека.

 Вучні выказалі шчырую падзяку госцю. Размова атрымалася інфарматыўнай, адукацыйнай і карыснай.