Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.11.2019

ШАГ 3

  Сёння, 28 лістапада 2019 года, у актавай зале Чудзінская СШ адбыўся чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Незалежная і квітнеючая Беларусь: мы зрабілі гэта разам”. У зале прысутнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і культуры па справах моладзі Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Супрун Віктар Міхайлавіч. Ішла зацікаўленая размова аб тым, якой была наша Беларусь у XX стагоддзі, і якой яна стала ў наш час. Вучні школы праглядзелі відэаролік “Дасягненні РБ за перыяд станаўлення”, задалі госцю пытанні, атрымалі змястоўныя адказы. Усё пачутае і ўбачанае ў час мерапрыемства выклікала пачуццё гонару за Радзіму, жаданне зрабіць нашу краіну яшчэ лепшай і прыгажэйшай.