Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.11.2019

Выбары

  Вось і прайшлі выбары ў маладзёжны парламент пры Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў. 16 лістапада выбарчыя ўчасткі працавалі ва ўсіх установах адукацыі раёна з 11.00 да 12.00. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне моладзі да ўдзелу ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці, а таксама павышэнне прававой культуры моладзі. Моладзь — гэта ўжо наша не будучыня, гэта наша сучаснасць. І тут можна разглядаць пытанне аб выхаванні з розных бакоў: і наша багатая гісторыя, і духоўныя каштоўнасці, і, у тым ліку, новыя тэхналогіі. Трэба даць дзецям магчымасць рэалізаваць сябе і атрымаць добры вопыт на будучыню. А вынік не прымусіць сябе чакаць.

  Навучэнцы нашай установы адукацыі праявілі актыўную жыццёвую пазіцыю і гатоўнасць прыняць непасрэдны ўдзел у грамадскім жыцці. Старшакласнікі аддалі свае галасы за тых кандыдатаў у члены Маладзёжнага парламента, хто зможа данесці і адстаяць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў. Бо рабят хвалююць многія пытанні: як зрабіць жыццё ў нашым раёне яшчэ больш цікавым і насычаным, якія меры трэба прыняць, каб кожны малады жыхар змог паспяхова развіваць свае здольнасці і ўменні, як з карысцю для сябе і сваіх блізкіх праводзіць вольны час і інш.

  Па словах Дар’і Захарчэні, вучаніцы 10 класа, усё было вельмі выдатна арганізавана. Для навучэнцаў добрая рэпетыцыя, практыка. Кожны жадаючы мог аддаць голас за свайго кандыдата. Выбары былі свабоднымі, прамымі і роўнымі. Выбаршчык асабіста вырашаў, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць.