Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.11.2019

 Пачалася прадвыбарная кампанія кандыдатаў у маладзёжны парламент пры Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў. Зараз юныя кандыдаты ў дэпутаты актыўна прасоўваюць свае прадвыбарчыя кампаніі, размяшчаюць агітацыйныя плакаты і лістоўкі. Балатыруюцца ў кандыдаты актыўныя, не абыякавыя да грамадскіх падзей навучэнцы 8-11 класаў.

  Старшакласнікі нашай школы таксама прымуць удзел у выбарах у маладзёжны парламент пры Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў, таму актыўна знаёмяцца з дэпутатамі і іх прадвыбарчымі праграмамі, размешчанымі на інфармацыйным сайце школы.

  Выбары ў маладзёжны парламент пры Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў пройдуць 16 лістапада 2019 года — у Адзіны дзень галасавання. Выбарчы ўчастак, дзе змогуць прагаласаваць вучні школы, размешчаны ў адным з пакояў нашай установы адукацыі і будзе працаваць у суботу з 11.00 да 12.00 гадзін.