Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.11.2019

Карысныя канікулы

Вось і закончыліся першыя восеньскія “Карысныя канікулы”.

Навучэнцы школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі раённых мерапрыемстваў: Савеня Павел, навучэнец 11 класа, прыняў удзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі “З навукай у будучае” па фізіцы і заняў ІІ месца, а каманда хлопчыкаў і дзяўчынак прыняла ўдзел і ў раённым турніры па шахматах “Белая ладдзя”.

На базе школы навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных фізкультурна-аздараўленчых і развіваючых мерапрыемствах: гульнявых праграмах, творчых конкурсах, віктарынах, віртуальных падарожжах, спартландыі, спаборніцтве па валейболу.

З вялікім інтарэсам рабяты наведалі 9 лістапада заапарк і дзінапарк у г.Мінску, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, і, вядома, McDonald’s.

Канікулы завяршыліся. Удзельнічаючы ў мерапрыемствах і праектах школы, раёна, рабяты атрымалі станоўчыя эмоцыі і з карысцю правялі свой вольны час.