Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.10.2019

ШАГ 2

  24 кастрычніка 2019 года ў актавай зале школы прайшоў чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна. Тэма занятка «Я - выбаршчык» была прысвечана важнай палітычнай падзеі - выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На занятках дзеці пазнаёміліся з асновамі дзяржаўнага ладу  і выбарчай сістэмы РБ. Рабяты даведаліся, што такое моладзевы парламентарызм, правы выбаршчыкаў, выбарчая сістэма. На пытанні якія іх цікавяць адказаў старшыня Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Кіцік Анатоль Ільіч, а таксама ўручыў вучням 9 класа падарунак прэзідэнта, кнігу «Я - грамадзянін РБ».
 У канцы занятка рабяты змаглі пабыць у ролі выбаршчыка і выбраць прэзідэнта нашай школьнай рэспублікі. Зарэгістравана 2 кандыдаты: вучань 10 класа Будчанін Вадзім і вучаніца 10 класа Захарчэня Вікторыя. Гэта самыя адказныя, ініцыятыўныя вучні школы, якія займаюць актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыі і гатовыя павесці за сабой іншых на добрыя справы.