Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.10.2019

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  17 кастрычніка прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Час стаць прыкметным”. Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, а таксама прапаганду выкарыстання імі светаадбівальных элементаў.

  Пешаход, як самы неабаронены ўдзельнік дарожнага руху, павінен заўсёды быць вельмі асцярожным і ўважлівым на дарозе. Некаторыя выпадкі не пад сілу прадбачыць нікому, але захоўваць элементарныя патрабаванні бяспекі, каб засцерагчы сябе ад непрыемнасцей на дарозе, у стане кожны.