Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.10.2019

Дзень Маці

 Сярод многіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асобае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца раўнадушным.У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім маці, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.

   У сельскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства “Ад шчырага сэрца" У ім прынялі ўдзел вучні школы, настаўнікі, выхавацелі дзіцячага сада, а таксама хор праваслаўнай царквы Георгія Перамоганожца. К гасцям і ўдзельнікам канцэрта звярнуўся настаяцель нашага храма іерэй Пётр, які сардэчна павіншаваў усіх са святам. У Дзень Маці ніяк не абыйсціся без самых добрых і харошых слоў, адрасаваных тым, хто падарыў нам жыццё, даў убачыць прыгажосць Божага свету!

   Дзякуй вам, родныя! І няхай кожнай з вас часцей гавораць цёплыя словы вашы любімыя дзеці! Няхай на дзіцячых тварах свеціцца ўсмешка і радасныя іскрынкі зіхацяць у вачах, калі вы разам!