Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.10.2019

Папярэджаны - значыць узброены

 З мэтай павышэння бяспекі навучэнцаў у суботу прайшла інтэрактыўная гульня “Папярэджаны - значыць узброены”.

Гульня была праведзена па прынцыпу сваёй гульні і складалася з пяці тэм: правілы дарожнага руху, правілы пажарнай бяспекі, правілы паводзін на вадаёмах, на жалезнай дарозе, правілы электрабяспекі.

У ходзе гульні навучэнцы змаглі праявіць кемлівасць, творчасць, свае веды. Не кожны адказ вучняў быў правільным. Але нягледзячы на гэта, мерапрыемства атрымалася даволі цікавым. Бо мэта гульні заключалася, перш за ўсё, у інфармаванні рабят.