Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.09.2019

Гульня-квэст “Генеральная рэпетыцыя”

  У суботу з вучнямі 8-11 класаў прайшла гульня-квэст “Генеральная рэпетыцыя”. У гульні ўдзельнічалі дзве каманды: “Юнацтва” і “Эўрыка”.

Правядзенне квэста пачалося з інструктажу вядучых на кожным трэку(этапе). Яны атрымалі свае маршрутныя лісты. А затым вучні з дапамогай прылажэння ў мабільных тэлефонах счыталі QR-коды (падказкі для перамяшчэння па маршруту) і гульня пачалася.

Камандам патрэбна было наведаць восем трэкаў і выканаць на іх разнастайныя заданні. Заданні былі самыя разнастайныя: назваць прафесіі, размешчаныя на філфардах, сінквейнах; скласці формулу прафесій і інш.

На кожным трэку вучням выдавалася літара, з якіх на апошнім трэку патрэбна было скласці прафесію. Каб максімальна хутка прайсці ўсю дыстанцыю, удзельнікам неабходна было ўважліва сачыць за маршрутным лістом.

У выніку пераможцамі сталі ўдзельнікі каманды “Юнацтва”