Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.09.2019

ШАГ

  26 верасня 2019 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ" на тэму "Беларусь - краіна міру, дружбы, добрасуседства".

   На гэта мерапрыемства была запрошана Ярашэня Л.Ф.,старшыня первічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Чудзінская СШ” Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

  Мерапрыемства пачалося з інфармацыйнай старонкі "Мір, дружба, адзінства і згода - сапраўдныя каштоўнасці чалавецтва". Затым вучні 10 класа паведамілі ўдзельнікам ШАГа аб выніках ІІ Еўрапейскіх гульняў і перапісе насельніцтва, які пройдзе з 4 па 30 кастрычніка. 

 Выступленне суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, падрыхтаванай Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Тэма з'яўляецца актуальнай для вучняў 8-11 класаў, напэўна, таму паміж імі і госцем ШАГа адбылўся адкрыты дыялог. Вучні задавалі пытанні:

- Які ўклад уносіць Беларусь у падтрымку міру?

- Якія спартыўныя спаборніцтвы 2 Еўрапейскіх гульняў Вы змаглі наведаць? Якія тэлевезійныя трансляцыі глядзелі?

-Які від спорту у вас любімы?

- Дзе можна атрымаць дадатковую інфармацыю аб перапісе насельніцтва?

-Якім са спосабаў Вы плануеце прыняць удзел у перапісе?

        Скончылася сустрэча словамі, адпаведнымі тэме: "Наша краіна - гэта месца, дзе існуе мір, сяброўства і добрасуседства. Давайце берагчы яе.”