Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.09.2019

Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў

  Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў “Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў” быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі. У рамках Тыдня вучні школы прынялі ўдзел у раённым конкурсе матыватараў.

Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя класныя гадзіны. Асаблівую ўвагу яны надалі інфарміраванню навучэнцаў аб негатыўных наступствах супрацьпраўных учынкаў (крадзёж, парушэнне грамадскага парадку і Статута школы, непаважлівыя адносіны да старэйшых)

Каліноўская Г.М., стала ўдзельнікам семінара для класных кіраўнікоў па арганізацыі прафілактычнай работы ў класных калектывах. Педагогам-псіхолагам Ціхан М.А. была праведзена акцыя “Моладзь за жыццё без правапарушэнняў”

Атрыманню карыснай і патрэбнай інфармацыі садзейнічала правядзенне прававых хвілінак, віктарыны аб правах дзіцяці для навучэнцаў 2-4 класаў. 16 верасня членамі МІГ было праведзена выступленне “Віды адміністрацыйнай адказнасці”

17 верасня сацыяльным педагогам Хандрыка Л.І. былі арганізаваны прагляд і абмервананне сацыяльных ролікаў “Зеражом ад наступстваў.

Спадзяёмся, што нашы навучэнцы ў чарговы раз задумаюцца аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў, таму што дабрабыт кожнага чалавека залежыць ад выбару ў карысць законапаслухмяных паводзін.